Беларускі спартсмен Джавід Гамзатаў стаў бронзавым прызёрам Алімпіяды ў грэка-рымскай барацьбе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. У паядынку за бронзу ў вагавой катэгорыі да 85 кг 26-гадовы беларускі барэц перамог балгарына Мікалая Байракава.
Сапернік Гамзатава прабіўся ў бронзавы фінал праз сіта суцяшальных схватак, апошнюю з якіх завяршыў літаральна за 10 мінут да паядынку за бронзу. З самага пачатку беларускі барэц захапіў ініцыятыву і павёў 2:0. У далейшым перавага Гамзатава таксама не выклікала сумненняў, у выніку ён упэўнена давёў сустрэчу да перамогі з лікам 4:1.
На спаборніцтвах у Рыа Джавід Гамзатаў пачаў выступленне з 1/8 фіналу, ён перамог кітайскага спартсмена Пен Фея - 4:0, потым у паядынку за выхад у паўфінал не пакінуў шанцаў прадстаўніку Аўстрыі Амеру Хрустанавічу - 9:0. А вось у барацьбе за выхад у галоўны фінал беларус не змог адолець украінскага спартсмена Жана Беленюка, уступіўшы 0:6. Джавід Гамзатаў з'яўляецца выхаванцам дагестанскай школы барацьбы, у Беларусь пераехаў у 2006 годзе і з таго часу паспяхова выступае на розных турнірах. Да гэтага найлепшым вынікам наваспечанага бронзавага прызёра Алімпіяды была бронза сусветнага чэмпіянату 2013 года.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz