Намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка разлічвае на дапамогу Сусветнага банка ў прыцягненні ў Беларусь інвестараў. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з кіраўніком прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Ян Чул Кімам. "Цяпер вы займаецеся распрацоўкай чарговай стратэгіі супрацоўніцтва з Беларуссю. Спадзяёмся, што яна будзе яшчэ больш насычанай і плённай. Мы не толькі чакаем крэдытавання. Для нас прынцыповае пытанне - прыцягненне інвестараў. Мы будзем вельмі ўдзячны, калі б вы дапамаглі нам знайсці ў розных сферах жыццядзейнасці патэнцыяльных інвестараў, якія прыйшлі б з новымі тэхналогіямі, магчымасцямі. На мой погляд, гэта павінна ўвайсці ў новую стратэгію па Беларусі", - адзначыў Уладзімір Сямашка. Ён падкрэсліў, што ў Беларусі для работы інвестараў створаны выгадныя ўмовы. На тэрыторыі краіны працуюць шэсць свабодных эканамічных зон, ствараецца Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" з рознымі льготамі і прэферэнцыямі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz