Чэшскія бізнесмены зацікаўлены ў супрацоўніцтве з беларускімі IT-кампаніямі. Гэта падчас афіцыйнага візіту заявіў намеснік гетмана Цэнтральна-Чэшскага краю Мілан Немец. Разам з праектамі ў прамысловасці і вытворчасці hi-tech мае для Гродна і Прагі вялікі патэнцыял. Гэта збліжэнне паскорыць і новы мемарандум аб супрацоўніцтве. Гродзенская вобласць і Цэнтральна-Чэшскі край цесна супрацоўнічаюць ужо не першы год. За гэты час створана некалькі сумесных прадпрыемстваў. Дэлегацыя таксама пацвердзіла свой удзел у эканамічным форуме «Еўрарэгіён Нёман».
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz