Фота: www.belta.by
Беларусь - першая краіна ў гісторыі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, якая перайшла са статусу партнёра па дыялогу ў статус наглядальніка. Гэта падкрэсліў генеральны сакратар ШАС Рашыд Алімаў на сустрэчы з журналістамі, якая адбылася ў штаб-кватэры арганізацыі ў Пекіне напярэдадні 15-годдзя структуры і юбілейнага Ташкенцкага саміту. Ён будзе першым для Беларусі ў якасці наглядальніка. На думку генсакратара ШАС, юбілейны саміт унясе свой асаблівы ўклад у падтрыманне міру і стабільнасці ў рэгіёне і ў свеце, у забеспячэнне ўстойлівага эканамічнага развіцця і культурна-гуманітарных сувязей на шырокай прасторы Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz