Глыбокае рыхтуецца аб'явіць сябе вішнёвай сталіцай Беларусі. Але для пачатку правядзе вішнёвы фестываль, падрыхтоўка да якога пачалася. Плануюцца кулінарнае шоу, забаўляльныя праграмы, а галоўнай падзеяй павіне стаць вішнёвы кірмаш. Вясной глубачане збіраюцца закласці вішнёвы сад з дрэвамі з розных куткоў свету. На думку спецыялістаў, гэты праект дасць магчымасць прыцягнуць увагу да рэгіёна, павялічыць паток турыстаў, а галоўнае – створыць новы турыстычны брэнд. Распрацоўкай глыбоцкага вішнёвага брэнда зоймецца прызёр Міжнароднага фестывалю рэкламы "Канскія львы" рэкламнае агенцтва "Крынь".
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz