Амерыканская кампанія Rastelli Foods Group і агракамбінат "Дзяржынскі" падпісалі кантракт на $ 10 млн на пастаўку мяса птушкі. Прадукцыя пойдзе ў краіны Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Першыя пастаўкі плануецца арганізаваць па праграмах ААН.
У Беларусі кампанія Rastelli ўжо працуе з Гродзенскім мясакамбінатам. Цяпер яны плануюць пачаць пастаўкі каўбас ў ААЭ. Замінка пакуль у тым, што ў прадпрыемства няма сертыфіката Халяль. Работу па яго атрыманні плануецца хутка завяршыць. Пасля атрымання сертыфіката мясакамбінат зможа пастаўляць у ААЭ па 100 т каўбаснай прадукцыі ў месяц ужо да канца 2016 года.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz