Стаўрас Ламбрынідзіс (www.belta.by)
Міністр юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі і спецыяльны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па правах чалавека Стаўрас Ламбрынідзіс абмеркавалі пытанні рэгістрацыі грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый на сустрэчы ў Мінску, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства юстыцыі Вольга Мурашкоўская.
У прыватнасці, Стаўрас Ламбрынідзіс расказаў аб тым, як Еўрасаюз бачыць беларускія магчымасці па ўдасканаленні заканадаўства ў сферы рэгістрацыі некамерцыйных арганізацый.
У сваю чаргу Алег Сліжэўскі падкрэсліў, што перш за ўсё Беларусі і Еўрапейскаму саюзу трэба вызначыць узаемавыгадныя перспектыўныя напрамкі сумеснай работы, па якіх магчыма супрацоўніцтва. Акрамя таго, міністр звярнуў увагу, што праведзеныя ў беларускай сістэме юстыцыі рэформы маюць толькі станоўчае ўздзеянне на забеспячэнне правоў чалавека.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz