Міністэрства эканомікі Беларусі акажа максімальную падтрымку ўзаемавыгадным беларуска-турэцкім праектах. Пра гэта заявіў намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр Ярашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі дэлегацыі Турэцка-беларускага савета дзелавога супрацоўніцтва пры Савеце па знешнеэканамічных сувязях Турцыі. Турэцкі бок пазнаёмілі з інвестыцыйным патэнцыялам Беларусі, дзейнасцю свабодных эканамічных зон, перавагамі працы ў Парку высокіх тэхналогій і Кітайска-беларускім індустрыяльным парку “Вялікі камень”. Замежныя партнёры зацікавіліся супрацоўніцтвам у сферах прамысловасці, інфармацыйных тэхналогій і па іншых накірунках.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 107.7 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz