Завяршыўся афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Расію. Прайшлі перамовы Кіраўніка беларускай дзяржавы з расійскім лідарам. Адна з асноўных тэм - эканоміка. Прэзідэнты падрабязна абмеркавалі і пытанні роўнага доступу беларускіх тавараў на расійскі рынак. Лідары надалі ўвагу таксама міжнароднаму парадку дня, у тым ліку, сітуацыі ва Украіне, на Блізкім Усходзе. Беларусь па-суседску зацікаўлена ў міры на ўкраінскай зямлі, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. Такой жа пазіцыі наша краіна прытрымліваецца і па сітуацыі на Блізкім Усходзе, разыходжанняў з Прэзідэнтам Расіі па гэтых праблемах няма, - дадаў кіраўнік дзяржавы. Беларусь і Расія задаволены характарам і вынікамі ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz