Фота: www.president.gov.by
Азербайджан заўсёды можа разлічваць на Беларусь, абедзве краіны былі і застаюцца надзейнымі стратэгічнымі партнёрамі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Мінску з Прэзідэнтам Азербайджана, паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў правялі перамовы спачатку ў вузкім складзе, затым у пашыраным з удзелам дэлегацый краін.
Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу на тое, што нават у цяжкія часы ў плане эканомікі краіны захоўваюць тавараабарот на ранейшым узроўні, хоць з іншымі дзяржавамі адбыўся значны спад у гандлі. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Ільхаму Аліеву за ўсё тое, што азербайджанскі бок робіць для дзвюх краін, за супрацоўніцтва ва ўсіх сферах.
Ільхам Аліеў у сваю чаргу адзначыў, што Азербайджан бачыць пазітыўную дынаміку і выніковасць па ўсіх напрамках супрацоўніцтва з Беларуссю.
Беларусь і Азербайджан выказалі зацікаўленасць у нарошчванні магутнасцяў сумесных вытворчасцей і пашырэнні мадэльнага шэрагу тэхнікі, якая збіраецца ў Азербайджане, а таксама ў стварэнні новых кааперацыйных вытворчасцей з азербайджанскімі кампаніямі з выкарыстаннем вырабленых на месцы дэталяў і камплектуючых.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz