На штогадовай выставе гандлёвай нерухомасці і інвестыцый MAPIC-2015 у Францыі ўжо чацвёрты раз нашу краіну прадставіла група кампаній "Дана Холдынгс" - найбуйнейшы забудоўшчык у Беларусі. Будаўнічы гігант перамог адразу ў дзвюх намінацыях: "Лепшы забудоўшчык шматфункцыянальных комплексаў у Еўропе", а таксама "Лепшы забудоўшчык гандлёвых цэнтраў". Выстава ў Канах лічыцца самай прэстыжнай у Еўропе ў сферы гандлёвай нерухомасці і інвестыцый. Падзея традыцыйна збірае вядучых дэвелопераў, рытэйлераў і інвестараў з усяго свету. Сёлета свае стэнды прадстаўляюць 700 экспанентаў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz