Міжведамасны даследчы цэнтр штучнага інтэлекту прэзентаваны ў Мінску падчас Міжнароднай канферэнцыі "Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі". Ён прызначаны аб'яднаць намаганні спецыялістаў у галіне медыцынскіх, біялагічных, тэхнічных і фізіка-матэматычных навук для стварэння перадавых і канкурэнтаздольных тэхналогій штучнага інтэлекту. Таксама ў ходзе канферэнцыі адбылася прэзентацыя Цэнтра тэхналогій электроннай дзяржавы, які ствараецца з мэтай выканання работ па навукова-метадычным і інфармацыйным забеспячэнні развіцця інфарматызацыі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz