Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Прэзідэнту Францыі Франсуа Аланду ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку серыі тэрактаў у Парыжы. Беспрэцэдэнтная па маштабах атака тэрарыстаў адбылася ў пятніцу позна ўвечары ў Парыжы: захоп заложнікаў у канцэртнай зале, стральба ў некалькіх акругах, серыя выбухаў каля стадыёна, на якім ішоў матч паміж зборнымі Францыі і Германіі. Разам з Францыяй па загінуўшых у Парыжы смуткуе ўвесь свет. Неабыякавыя да трагедыі і грамадзяне Беларусі. Да будынка французскага пасольства ў Мінску ўжо некалькі дзён нясуць кветкі, свечкі і іконы.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz