Аляксандр Лукашэнка адобрыў сёння новы план прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі на бліжэйшыя 5 гадоў. Дакумент прадугледжвае сумесныя дзеянні ў рамках ваеннай інтэграцыі і зацвярджаецца на Вышэйшым дзяржсавеце, старшынёй якога з'яўляецца Прэзідэнт Беларусі. План улічвае нашы нацыянальныя інтарэсы, сучасныя выклікі і пагрозы, уключаючы мілітарызацыю Еўропы, канфлікт ва Украіне, міграцыйны крызіс, рост трафіку зброі і ядзерную бяспеку. Кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на ўзмацненне групоўкі НАТА ў Еўропе, асабліва яе ваенна-паветранага і наземнага складальніка і задумах па мадэрнізацыі ядзерных патэнцыялаў. Гэты фактар прыйдзецца ўлічваць у стратэгіі бяспекі на найбліжэйшыя 5 гадоў. Таксама кіраўнік дзяржавы падкрэсліў безальтэрнатыўнасць ваенна-палітычнай інтэграцыі з Расіяй, як гарантыю суверэнітэту і незалежнасці дзвюх краін на заходнім кірунку. Чакаецца, што новы план прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі ўступіць у сілу ўжо са студзеня пасля зацвярджэння на Вышэйшым дзяржсавеце Саюзнай дзяржавы.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz