У Беларусі вельмі высокі ўзровень абароны ферм і свінакомплексаў і робіцца ўсё, што трэба, і нават больш, чым прапісана ў заканадаўстве, заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Міжнароднага эпізаатычнага бюро па Усходняй Еўропе Казімір Лукаускас. Свінні ёсць і ў прыватных гаспадарках, але і там вельмі добры кантроль, - падкрэсліў эксперт. Спецыялісты бюро вывучылі, што ў Беларусі робіцца ў дачыненні да дзікоў. І тут таксама заўваг няма. У ліпені 2016 года ў Беларусі пройдзе семінар для ветэрынараў Еўропы. Удзел прымуць 53 краіны. Спецыялісты будуць абмяркоўваць, як хваробы лясных жывёл могуць перайсці на хатніх, і як з гэтым змагацца.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz