Гэта першае падобнае мерапрыемства беларускай сталіцы ў горадзе на Няве. Тут пройдуць перагаворы мэра Мінска Андрэя Шорца з губернатарам Санкт-Пецярбурга Георгіем Палтаўчанкам. Таксама адбудуцца бізнес-форум двух мегаполісаў, кантактна-кааперацыйная біржа і выстава інавацыйнага патэнцыялу. Акрамя гэтага, паўсотні мінскіх кампаній прадставяць сваю прадукцыю на кірмашы. У паўночную сталіцу Расіі са сталіцы Беларусі ўжо даставілі прадукты, адзенне, кандытарскія вырабы, касметыку, сумкі, абутак - усё, што карыстаецца попытам у нашых суседзяў. Санкт-Пецярбург займае чацвёртае месца па экспарце сярод рэгіёнаў Расіі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz