Выстава фатаграфій сакральнай архітэктуры Эстоніі праходзіць у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі. Больш за сто здымкаў прэзентуюць драўляныя і каменныя храмы, якія ўзводзяцца з 17 стагоддзя. Дэманструюцца толькі тыя цэрквы, дзе і сёння праходзяць службы. Нягледзячы на розныя культурныя традыцыі і менталітэт народа, у сакральнай архітэктуры і Беларусі, і Эстоніі шмат агульнага. Праваслаўныя храмы і іх духоўнае напаўненне ў абедзвюх краінах адпавядаюць старажытным візантыйскім канонам. Да Мінска фатаграфічная выстава сакральнай архітэктуры прэзентавалася ў сценах Пскоўскага крамля і Петрапаўлаўскай крэпасці Санкт-Пецярбурга.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz