ітайска-беларускі індустрыяльны парк “Вялікі камень” павінен стаць цэнтрам міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з намеснікам міністра камерцыі Кітая, спецпрадстаўніком КНР па справах міжнародных перамоў па гандлёвых пытаннях Чжун Шанем. Размова ішла пра пашырэнне і паглыбленне ўсебаковага стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма дзяржавамі. Вялікая ўвага была нададзена рэалізацыі канцэпцыі “Адзін пояс - адзін шлях”, актыўны ўдзел у якой мае намер прыняць Беларусь. Канцэпцыя аб’ядноўвае праекты стварэння эканамічнага пояса Шаўковага шляху і марскога Шаўковага шляху XXI стагоддзя.
Кітайскі госць, у сваю чаргу, падчас сустрэчы з беларускім лідэрам звярнуў увагу, што абмен візітамі на вышэйшым узроўні спрыяе паглыбленню кантактаў паміж Кітаем і Беларуссю. Чжун Шань будзе прадстаўляць КНР на інаўгурацыі Прэзідэнта нашай краіны, якая адбудзецца 6 лістапада. Дарэчы, запрашэнні на цырымонію атрымалі прадстаўнікі розных краін, чакаецца больш як тысяча гасцей.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz