Пра гэта заявіў часовы павераны ў справах Польшчы ў нашай краіне Міхал Хабрас. На наступным тыдні ў Магілёве пройдзе рэгіянальны эканамічны форум дзвюх дзяржаў. У склад польскай дэлегацыі ўвойдуць дыпламаты і прадстаўнікі бізнесу, якія абмяркуюць пытанні ў сферы гандлю, перапрацоўкі і інвестыцый. Гасцей пазнаёмяць з эканамічным патэнцыялам Магілёўскай вобласці, прадставяць вядучыя прамысловыя і сельгаспрадпрыемствы рэгіёну. Усяго ў інвестыцыйным партфелі Прыдняпроўскага краю чатыры сотні праектаў і прапаноў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz