Беларусь падтрымлівае ініцыятывы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і прыкладае максімум намаганняў для іх рэалізацыі. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на Еўрапейскай міністэрскай канферэнцыі па пытаннях умацавання здароўя на ўсіх этапах жыцця ў кантэксце палітыкі “Здароўе-2020”. Гэта маштабны план дзеянняў, накіраваны ў тым ліку на папярэджанне і прафілактыку неінфекцыйных захворванняў.
Краінам - членам СААЗ цікавы вопыт Беларусі ў сферы аховы здароўя. Гэта, у сваю чаргу, адзначыла дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Жужанна Якаб на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі. У якасці пацверджання сваіх слоў, яна звярнула ўвагу на высокі ўзровень прадстаўніцтва ўдзельнікаў канферэнцыі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz