Краінам - членам СААЗ цікавы вопыт Беларусі ў сферы аховы здароўя. Пра гэта на сустрэчы з Прэзідэнтам нашай краіны паведаміла дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Жужанна Якаб. Яна падзякавала Аляксандру Лукашэнку “за лідэрства, намаганні, накіраваныя на ўдасканаленне сістэмы аховы здароўя, якія ўжо прынеслі відавочны вынік”. Мэта арганізацыі - дасягненне нулявога паказчыка смяротнасці маці пры родах - тое, чаго Беларусь ужо дамаглася. Жужанна Якаб адзначыла і павіншавала беларускую медыцыну з яшчэ адным найвышэйшым дасягненнем не толькі ў Еўропе, але і ў свеце - практычна нулявым узроўнем дзіцячай смяротнасці пры нараджэнні. Яна таксама звярнула ўвагу на ўзровень імунізацыі дзяцей у Беларусі, які дасягае 99% і з’яўляецца адным з самых высокіх сусветных паказчыкаў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz