Яна склала каля 87%. Сваім выбарчым правам скарысталіся і нашы суайчыннікі за мяжой, там прагаласавалі амаль 83 працэнты, уключаных у спісы. Пры гэтым у Малдове Аляксандра Лукашэнку падтрымалі больш як 97% беларускіх грамадзян.
За беларускімі выбарамі ўважліва сочаць ва ўсім свеце. Першымі заканамерна адрэагавалі бліжэйшыя суседзі - ва Украіне і Расіі. «ЕС спрабуе знайсці яшчэ аднаго партнёра на ўсходзе Еўропы. І сёння Беларусь мае шанц стаць ключавым суседам для Еўрасаюза, што згубіла Украіна», піша ўкраінскае інфармагенцтва «Голас». Яно ж цытуе міжнароднага назіральніка, які адзначае, што галасаванне ў Беларусі было арганізавана на належным узроўні, з захаваннем прававых норм. Аб адсутнасці істотных парушэнняў на выбарчых участках піша і найбуйнейшае інфармацыйнае агенцтва Цэнтральнай Азіі і Каўказа. А аўтарытэтнае выданне Bloomberg адзначае заканамернасць вынікаў выбараў. «Упершыню ніхто з кандыдатаў ад апазіцыі не аспрэчвае моцную пазіцыю дзеючага прэзідэнта, таму афіцыйныя вынікі галасавання лёгка спрагназаваць».
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz