Непадалёк ад Гомеля на рацэ Сож археолагі выявілі парэшткі драўлянага судна, пабудаванага ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Карабель, даўжыня якога была каля 30 м, па версіі археолагаў, перавозіла цэглу, вырабленую ў Буда-Кашалёўскім раёне ўніз па рацэ Сож у бок Украіны. Пасля таго як транспартны сродак патрапіў на мель, яго пакінулі. З часам бераг ракі падмыла вада, і судна аказалася засыпана пяском, дзякуючы чаму так добра і захавалася. І толькі пасля значнага паніжэння ўзроўню вады з-за гарачага сёлетняга надвор’я судна ўдалося знайсці.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz