Беларусь і Украіна адзначылі важнасць працягу рэфармавання АБСЕ. Пра гэта было заяўлена ў Кіеве падчас беларуска-ўкраінскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў МЗС па праблематыцы АБСЕ і Савета Еўропы. Удзельнікі сустрэчы выказаліся за ўзмацненне эканоміка-экалагічнага вымярэння АБСЕ, нарошчванне супрацоўніцтва па лініі рэагавання на новыя выклікі і пагрозы. Таксама бакі адзначылі важнасць працягу работы па аптымізацыі мерапрыемстваў у рамках чалавечага вымярэння арганізацыі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz