Больш за $ 10,5 млн будзе накіравана Глабальным экалагічным фондам да 2018 года на рэалізацыю экалагічных праектаў у Беларусі. Пра гэта падчас семінара ГЭФ ў Мінску паведаміла першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Ія Малкіна. Што да канкрэтных праектаў, яна расказала, што вялікая ўвага будзе надавацца энергаэфектыўнаму аснашчэнню беларускіх гарадоў. Першы намеснік міністра патлумачыла, што ГЭФ разам з буйнымі праектамі вялікую ўвагу надае і рабоце з малымі грантамі.
У сваю чаргу кіраўнік міжнароднага дэпартамента сакратарыята ГЭФ Уільям Элерс адзначыў, што Беларусь эфектыўна выкарыстоўвае выдзеленыя сродкі. За 20 гадоў супрацоўніцтва выдзелена каля $ 45 млн на самыя розныя праекты.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz