У Цэнтрвыбаркаме Беларусі зарэгістраваны 142 міжнародных назіральніка. 70 - ад місіі АБСЕ і 72 - ад СНД, удакладніла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Больш за тысячу нацыянальных назіральнікаў акрэдытаваны ў тэрытарыяльных і ўчастковых выбарчых камісіях, а таксама ў ЦВК. Па 5 верасня ўключна патэнцыяльныя кандыдаты падаюць заявы ў Цэнтрвыбаркам аб згодзе балатавацца на пасаду Прэзідэнта краіны. Пакуль у Цэнтральную камісію паступілі дзве такія заявы разам з камплектамі дакументаў - Таццяны Караткевіч і Сяргея Гайдукевіча.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz