Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні сваёй прысутнасці ў Індыі за кошт стварэння сумесных вытворчасцей і новых навукова-тэхнічных цэнтраў у індыйскіх рэгіёнах. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на сустрэчы з Паслом Індыі ў Беларусі Маноджам Кумарам Бхарці. Наша краіна гатова далучыцца да ініцыятывы "Рабі ў Індыі" і прапануе стварэнне зборачных вытворчасцей трактароў, сельскагаспадарчай тэхнікі, грузавых аўтамабіляў. Таксама, па словах прэм’ера, сёння ёсць узаемны інтарэс да супрацоўніцтва ў галіне горназдабыўной і нафтаздабыўной галін. Беларусь гатова прадаставіць Індыі стратэгічна важную пляцоўку на прасторах ЕАЭС, - сказаў Андрэй Кабякоў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz