Артысты ўзорнай студыі цыркавога мастацтва "Арэна" з Мазыра заваявалі бронзу на Х Кітайскім міжнародным фестывалі цыркавога мастацтва ў горадзе Ухань. Гэта адзін з самых прэстыжных фестываляў у свеце. Удзел у мерапрыемстве прынялі дарослыя цыркавыя трупы з 16 краін. А вось юныя беларускія артысты са студыі "Арэна былі дапушчаныя да ўдзелу ў якасці выключэння за складанасць прадстаўленых нумароў. Беларускае трыа выконвала свае трукі на вышыні 17 м без страхоўкі. Дзякуючы поспеху нашых артыстаў Беларусь была занесена на Ганаровую дошку удзельнікаў-пераможцаў Кітайскага міжнароднага фестывалю цыркавога мастацтва.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz