Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў уклад кіраўніка прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Майры Моры ў наладжванне адносін паміж Беларуссю і ЕС. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з нагоды завяршэння яе дыпламатычнай місіі ў краіне. На яго думку, праца Майры Моры з'яўляецца свайго роду "узорам паводзін пасла ў краіне знаходжання”.
У сваю чаргу, Майра Мора адзначыла, што пакідае Беларусь на хвалі паляпшэння стасункаў з Еўрасаюзам і пажадала, каб адносіны такімі заставаліся і надалей, таму што суседзі павінны жыць у міры і згодзе.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz