Урад Ізраіля зацвердзіў адмену візавага рэжыму з Беларуссю, паведамляюць ізраільскія СМІ. У адпаведнасці з пагадненнем грамадзянін адной дзяржавы зможа ўехаць на тэрыторыю другой краіны па нацыянальным пашпарце і без візы. Знаходзіцца на тэрыторыі іншай дзяржавы дазваляецца не больш за 90 дзён на працягу паўгода з даты ўезду. Адмена віз уступіць у сілу праз 90 дзён пасля абмену дыпламатычнымі граматамі аб завяршэнні працэдур ратыфікацыі пагаднення ў абедзвюх краінах. Нагадаем, двухбаковае пагадненне аб бязвізавым рэжыме было падпісана ў Мінску 19 верасня 2014 года.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz