Інтэрактыўная выстава дыялог пакаленняў пра вайну "Warstory.by" адкрылася ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі. Адкрыццё экспазіцыіі прымеркавана да дня вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На ёй наведвальнікі могуць азнаёміцца не толькі з сапраўднымі дакументамі і фотаэкспанатамі, якія расказваюць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, але і пачуць галасы непасрэдных сведак тых падзей. Асаблівасць экспазіцыі ў тым, што яна паказвае вайну праз прызму яе ўспрымання дзецьмі - ветэранамі і сучаснай моладдзю. Акрамя таго, арганізатары выставы паралельна з ёю стварылі сайт warstory.by. Зайшоўшы на яго, любы чалавек можа апублікаваць ваенную гісторыю сваёй сям'і.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz