Палацава-паркавы комплекс Сапегаў у гарадскім пасёлку Ружаны дапамагаюць аднаўляць валанцёры з Еўрасаюза і іншых краін. Ружанскі палацавы комплекс, які з'яўляецца помнікам культуры XVI-XVII стагоддзяў, летам традыцыйна дапамагаюць рэканструяваць валанцёры міжнароднага маладзёжнага атрада "Спадчына Сапегаў" з Беларусі, Нідэрландаў, Чэхіі, Славакіі і Расіі. Больш за 20 чалавек пяты раз прыехалі ў Ружаны, каб дапамагчы ў аднаўленні рэзідэнцыі знакамітага княжацкага роду. З пачатку 2015 года Ружанскі палац наведалі больш як 43 тыс. чалавек. З яго слаўнай гісторыяй з задавальненнем знаёмяцца турысты з Польшчы, Ізраіля, Германіі, Францыі, краін Балтыі і СНД.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz