Беларусь шчыра зацікаўлена ў паглыбленні ўсяго спектра двухбаковых адносін з Грузіяй. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей на сустрэчы з міністрам замежных спраў Грузіі Тамар Беручашвілі.
Ён нагадаў, што ў канцы красавіка адбыўся візіт Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Грузію, дасягнуты шэраг дамоўленасцей. Беларусь зацікаўлена, каб яны былі выкананы ў поўным аб'ёме, - падкрэсліў Уладзімір Макей. У сваю чаргу Тамар Беручашвілі адзначыла цвёрды намер грузінскага боку выкарыстоўваць пазітыўную дынаміку двухбаковых узаемаадносін, у якіх у гэтым годзе пачаўся новы этап.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz