Больш як 50 прыгажунь з розных краін свету прыедуць у Беларусь на міжнародны штогадовы конкурс "Місіс Сусвет-2015", які ўпершыню пройдзе ў Мінску. Так, прадстаўляць свае краіны будуць удзельніцы з Балгарыі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Венесуэлы, Індыі, Казахстана, Латвіі, Малайзіі і іншых дзяржаў.
Спаборніцтва прызначана прыцягнуць увагу да праблемы насілля ў адносінах да жанчын па ўсім свеце. Прыгажуні прымуць удзел у дні фітнесу, дні талентаў, у дабрачынным мерапрыемстве, форуме і круглым стале "Супраць насілля ў сям'і".
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz