Беларусь будзе рабіць усё, каб спыніць братазабойчую вайну ва Украіне. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што міратворчая місія Беларусі па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне вядома. У Беларусі цэняць адсутнасць праблем ва ўзаемаадносінах вернікаў і маюць намер захоўваць такое становішча, адзначыў Прэзідэнт. Канфлікт ва Украіне пачаўся менавіта з расколу ў царкве, "калі было здраджана духоўным каштоўнасцям, калі яны сталі зневажацца". Усё гэта перайшло ў плоскасць ужо ваеннага процістаяння, - заявіў беларускі лідар.
У сваю чаргу Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы падзякаваў Беларусі за ролю ў арганізацыі перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне. Патрыярх Кірыл падкрэсліў - тое, што адбываецца цяпер ва Украіне, брацкай краіне, з'яўляецца для яго вялікім жалем.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz