Сербскі бізнес мае намер развіваць супрацоўніцтва з беларускімі машынабудаўнікамі. У горадзе Александроваце запушчаны ўчастак сучаснага абсталявання для вытворчасці гідраўлічных прылад, якія выкарыстоўваюцца ў машынабудаванні. Удзел у цырымоніі запуску прыняў дэпутат сербскага парламента Драгамір Карыч, адзін з заснавальнікаў кампаніі “Дана Холдзінгс”, якая актыўна працуе на беларускім рынку. З адкрыццём новай лініі сербскія вытворцы хацелі б наладзіць цеснае супрацоўніцтва з беларускімі машынабудаўнікамі. Як адзначыў прадстаўнік парламента Сербіі, Беларусь - краіна з адкрытай эканомікай і спрыяльным кліматам для інвесціравання, таму ёсць ўпэўненасць у паспяховасці сумесных эканамічных праектаў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz