Беларусь лепшая з краін СНД у сусветным рэйтынгу вяршэнства закона. Такія звесткі прыводзіць міжнародная арганізацыя World Justice Project. У спісе са 102 краін, дзе праводзілася даследаванне, Беларусь заняла 50 месца і апярэдзіла партнёраў па Садружнасці. Напрыклад, Казахстан на 65-м радку, Малдова займае 69-е, а Расія - 75-е месца. Пры складанні рэйтынгу ўлічваліся такія ключавыя паказчыкі, як адсутнасць карупцыі, парадак і бяспека, празрыстасць інстытутаў улады, абарона асноўных правоў, выкананне законаў, грамадзянскае і крымінальнае правасуддзе. У першай тройцы рэйтынгу аказаліся Данія, Нарвегія і Швецыя.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz