Індыя гатова адкрыць крэдытную лінію на 100 млн долараў для рэалізацыі сумесных з Беларуссю праектаў. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы ў пашыраным складзе. У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь і Індыя могуць рэалізаваць праекты як у прамысловай, так і ў гуманітарнай сферах. Перспектыўнай бачыцца арганізацыя сумесных вытворчасцяў аўтобусаў, грузавых аўтамабіляў, камунальнай і дарожна-будаўнічай тэхнікі. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што вырабленыя ў Індыі машыны і абсталяванне будуць карыстацца попытам і ў іншых краінах Паўднёва-Усходняй Азіі. Акрамя таго, Беларусь мае сучасныя тэхналогіі і абсталяванне, таму гатова ўдзельнічаць у мадэрнізацыі горназдабыўной галіны Індыі, павышэнні прадуктыўнасці яе нафтагазавага сектара.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz