Беларусь зацікаўлена ў тым, каб больш цесна супрацоўнічаць з Захадам па шэрагу напрамкаў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з еўракамісарам па еўрапейскай палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні ЕС Ёханесам Ханам. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі і ЕС у апошні час разгарнуўся інтэнсіўны дыялог, з'явіліся новыя напрамкі і інтарэсы двухбаковага ўзаемадзеяння. У прыватнасці, паводле слоў Прэзідэнта, Беларусь зацікаўлена ў больш цесным супрацоўніцтве з Еўрапейскім саюзам у галіне тэхналогій, перш за ўсё грамадзянскага прызначэння, у развіцці эканамічных кантактаў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz