Вынікі самай маштабнай экалагічнай акцыі свету "Гадзіна Зямлі", якая прайшла ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны, агучылі беларускія энергетыкі. У параўнанні з мінулым годам лічбы павялічыліся на 5 тысяч кілават-гадзін - менавіта столькі ў сярэднім падчас максімальнай працы спажывае невялікі беларускі завод. Пры гэтым эканомія электраэнергіі не ёсць сама мэта акцыі. Галоўнае, паводле слоў эколагаў, прыцягнуць увагу людзей да праблем захавання прыроднай энергіі.Упершыню да самай маштабнай экалагічнай акцыі свету "Гадзіна Зямлі" наша краіна далучылася 7 гадоў таму. Усяго ж сёлета на 60 хвілін святло пагасла ў 140-ка краінах.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz