Беларусь разлічвае ў бліжэйшыя гады нарасціць аб'ём паставак на рынак Лацінскай Амерыкі да $5 млрд, паведаміў намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Гур'янаў. Так, Бразілія - ключавы рынак па калійных угнаеннях, тут наша краіна аднавіла свае пазіцыі. Чылі - значны спажывец горназдабыўнога абсталявання, і мы прапануем паслугі БелАЗа, суправаджэнне праектаў у горназдабыўным сектары. Лацінская Амерыка таксама даволі прывабная з пункту гледжання беларускіх зборачных вытворчасцей. Па словах дыпламата, плануецца "сур'ёзнае развіццё палітычнага суправаджэння нашых інтарэсаў у Лацінскай Амерыцы".
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz