Рашэнне дзяржаўнага дэпартамента ЗША аб адмене санкцый адносна "Беларуснафты" - крок у правільным напрамку. Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык. Па яго словах, "Беларуснафта" на працягу доўгага часу не мела адносін да праектаў у галіне здабычы нафты ў Іране, якія супярэчаць закону ЗША аб санкцыях супраць Ірана. Рашэнне амерыканскага боку таксама адпавядае фарміруемай узаемнымі намаганнямі бакоў новай атмасферы ў беларуска-амерыканскіх адносінах. Інфармацыя аб адмене ЗША санкцый адносна "Беларуснафты", якія дзейнічалі з 29 сакавіка 2011 года, змешчана ў дакуменце, апублікаваным у Федэральным рэгістры.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz