Замежныя грамадзяне, якія жадаюць наведаць нацыянальны парк "Белавежская пушча", змогуць знаходзіцца на тэрыторыі парку без віз да 3-х дзён. Скарыстацца бязвізавым рэжымам замежныя грамадзяне змогуць праз пункт пропуску "Перароў - Белавежа". Пры гэтым трэба прад'явіць сапраўдны дакумент для выезду за мяжу і дакумент, які дае права на наведванне парку. Са 150 тыс. турыстаў, якія штогод наведваюць польскую частку Белавежскай пушчы, значная колькасць выказвае жаданне адначасова наведаць і беларускі Нацыянальны парк "Белавежская пушча".
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz