Дзяржаўны сакратар Папы Рымскага наведае з афіцыйным візітам Беларусь, паведамілі ў Рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі. Візіт кардынала П'етра Параліна адбудзецца па запрашэнні беларускіх улад. Ён плануе асвяціць першы камень новага будынка Апостальскай нунцыятуры ў Мінску і правесці сустрэчы з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай улады. Таксама намечаны сустрэчы кардынала з Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, членамі Канферэнцыі каталіцкіх епіскапаў Беларусі, каталіцкай моладдзю і вернікамі краіны. Як адзначылі ў царкве, гэты візіт - сімвал добразычлівасці Папы Францыска да Каталіцкай царквы ў Беларусі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz