Беларусь працягвае падрыхтоўку да буйной міжнароднай выставы “ЭКСПА-2015". Нагадаем, у гэтым годзе яна пройдзе ў Мілане. У беларускім павільёне размесцяцца экспазіцыйная і канферэнц-зала, рэстаран нацыянальнай кухні, сувенірны магазін. Акрамя таго, на выдзеленым ўчастку будзе арганізавана сцэнічная пляцоўка для выступлення творчых калектываў. Наведвальнікам прадэманструюць айчынныя інавацыйныя напрацоўкі ў сельскагаспадарчай сферы, вытворчасці прадуктаў харчавання, прыродаахоўнай дзейнасці. Таксама плануецца шырока прадставіць эканамічны і турыстычны патэнцыял. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена гісторыка-культурнай спадчыне і спартыўным дасягненням рэспублікі, самабытнасці і багаццю яе кулінарных традыцый.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz