Францыя з'яўляецца важным партнёрам для Беларусі ў кантэксце збліжэння з Еўропай, на якое сур'ёзна настроена наша краіна. Аб гэтым заявіла намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына на першым пасяджэнні сумеснай беларуска-французскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Алена Купчына пераканана, што пасяджэнне стане важнай падзеяй у гісторыі беларуска-французскіх адносін. " Камісія прызначана стаць новым механізмам у двухбаковых адносінах, які практычна будзе садзейнічаць больш эфектыўным сувязям паміж бізнес-супольнасцямі дзвюх дзяржаў, дапамагаць вырашаць праблемы і рэалізоўваць існуючы патэнцыял", - выказала ўпэўненасць намеснік міністра замежных спраў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz