Выпуск шматтомнага факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” будзе скончаны ў 2017 годзе. Выдавецкі праект прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Шматтомнае факсімільнае выданне стане першым поўным зборам кніг, надрукаваных Скарынам у Празе і Вільні. У яго аснову пакладзены электронныя копіі кніг, што захаваліся ў бібліятэках і музеях Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і інш. краін.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz