Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам па выніках перагавораў у Мінску па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне, перадае БЕЛТА. "Я вельмі задаволены, што Беларусь выканала сваю функцыю, сваю ролю. Але галоўныя дзеючыя асобы, вядома, былі кіраўнікі дзяржаў. Яны проста малайцы. Яны вытрымалі гэты марафон", - сказаў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка папрасіў не перабольшваць той факт, што перагаворы ішлі так доўга. "Пытанні вайны і міру вырашаюцца месяцамі, а то і гадамі. А тут удалося дасягнуць згоды аб прыпыненні вайны на працягу ўсяго толькі 15 гадзін. Малайцы!" - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. У той жа час ён падкрэсліў, што галоўным з'яўляецца рэалізаваць усе дамоўленасці на справе. "Як пойдзе - мы з вамі ўбачым", - дадаў ён.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz