Звяртацца па дапамогу ў спорных пытаннях па якасці прадукцыі краіны СНД зараз змогуць да Беларусі. У Мінску ў межах праграмы “Падтрымка інфраструктуры якасці-бяспека харчовых прадуктаў” Беларускаму дзяржаўнаму інстытуту метралогіі ўручылі унікальнае абсталяванне. Фінансавую падтрымку і экспертныя кансультацыі паводле ініцыятывы Еўрасаюза атрымалі яшчэ дзве навукова-даследчыя пляцоўкі - лабараторыі Міністэрства аховы здароўя і сельскагаспадарчага ведамства. Усе тры лабараторыі абсталяваны з улікам патрабаванняў ЕС і міжнародных стандартаў. Як адзначыў Старшыня Дзяржкамітэта па стандартызацыі Віктар Назаранка, адкрыццё такіх маніторангавых устаноў зараз асабліва актуальна, калі браць у разлік сітуацыю з пытаннямі Расіі да беларускай малочнай прадукцыі. Абедзве краіны імкнуцца да сінхранізацыі стандартаў якасці
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz