Беларусь і Эквадор пацвердзілі зацікаўленасць у пашырэнні супрацоўніцтва па разведцы і здабычы нафты. Пасол Беларусі Ігар Палуян сустрэўся з міністрам неаднаўляльных прыродных рэсурсаў гэтай краіны Пэдра Мерысальдэ.
На сустрэчы абмеркавалі узаемадзеянне ў нафтавай галіне. Бакі адзначылі паспяховае ўзаемадзеянне ў сферы рэалізацыі сумесных праектаў па сейсмаразведцы з удзелам кампаніі "Беларуснафта”. Акрамя таго, зхайшла размова і пра супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы, уключаючы магчымасць паставак у Эквадор рознага абсталявання і тэхнікі беларускай вытворчасці, а таксама прадастаўлення будаўнічых паслуг.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz